Так былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў пракамэнтаваў адказ Менскага гарвыканкаму на просьбу дазволіць адсьвяткаваць Дзень яднаньня народаў Беларусі й Расеі ў цэнтры Менску.

Сталічныя ўлады прапануюць дэманстрантам сабрацца на аўтастанцыі Кульман і прайсьці ў парк Дружбы народаў, а там правесьці мітынг.

З гэтай нагоды Сяргей Скрабец гаворыць:

«Дазвол нам далі, але ня ў цэнтры, а там, дзе выгульваюць сабак. Гэтымі дзеяньнямі ўлада паказвае значэньне для яе Дня яднаньня».

Паводле Сяргея Скрабца, аргкамітэт, у які ўваходзяць Аляксандар Вайтовіч, Міхаіл Марыніч, Валеры Фралоў ды іншыя, вырашыў адмовіцца ад шэсьця й канцэрту, але схіляецца да правядзеньня мітынгу ў парку.

Арганізатары мітынгу лічаць, што з‑за Аляксандра Лукашэнкі беларуска‑расейскія дачыненьні апошнім часам вельмі пагоршыліся. Пра гэта яны зьбіраюцца казаць на мітынгу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?