75 гадоў таму памёр вялікі амерыканскі кампазітар Джордж Гершвін — чалавек, які адначасова мог ствараць акадэмічную музыку, джазавыя оперы і проста поп-песні, што адразу рабіліся сучаснай класікай.

Цяжкая хвароба Гершвіна пачалася з простага галаўнога болю і выявілася пухлінай мозга. Дактары не змаглі выратаваць кампазітара, і 11 ліпеня 1937 Джордж Гершвін памёр. Мы прапануем вам тры абсалютна розныя версіі самай вядомай песні Гершвіна — арыі з оперы «Поргі і Бэс» Summertime. Яны, як нішто іншае, паказваюць, наколькі рознабаковым мог быць талент Гершвіна.

Вось так выглядае акадэмічнае выкананне Summertime:

А вось джазавая версія ў выкананні Луі Армстранга і Элы Фіцджэралд:

Ці блюз-рокавая версія Джаніс Джоплін:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?