Майкл Скэнлан і саліст гурту Litesound Дзмітрый Каракін.

Майкл Скэнлан і саліст гурту Litesound Дзмітрый Каракін.

Фатограф НН Сяргей Гудзілін (справа) прадставіў свой праект Blacklist. Злева — вядоўца Алесь Круглякоў.

Фатограф НН Сяргей Гудзілін (справа) прадставіў свой праект Blacklist. Злева — вядоўца Алесь Круглякоў.

Гурт «Амарока».

Гурт «Амарока».

Генадзь Бураўкін і Зінаіда Бандарэнка.

Генадзь Бураўкін і Зінаіда Бандарэнка.

Зміцер Вайцюшкевіч.

Зміцер Вайцюшкевіч.

Гурт «Крама».

Гурт «Крама».

Раней гэтае свята незалежнай і забароненай беларускай культуры праходзіла ў рэзідэнцыі пасла ў Раўбічах, але пасля скарачэння амбасады мусіла перамясцца ў сталіцу.

Удзел у імпрэзе ўзялі каля 200 прадстаўнікоў незалежнай культуры, а таксама грамадскія дзеячы.

Адкрыў «Амбасовішча» часовы павераны ў справах ЗША Майкл Скэнлан. Ён сказаў, што тут, на тэрыторыі амбасады ЗША, няма ніякіх забаронаў. І гэтая імпрэза праводзіцца для таго, каб падтрымаць творцаў, магчымасць якіх рэалізаваць сябе абмежаваная дзяржавай.

Вёў мерапрыемства Алесь Круглякоў, былы вядомы тэлевізійны вядоўца.

Пасля выступу Майкла Скэнлана пачалася музычная частка. Яна праходзіла ў акустычным фармаце. Былі запрошаныя заграць IQ48, «Палац», Neuro Dubel, Зміцер Вайцюшкевіч, Лявон Вольскі.

Сярод запрошаных — гурт «Амарока», днямі быў забаронены яго канцэрт з «вусатай вечарынкай».

Сёлетняе «Амбасовішча» прысвечана 20-годдзю адкрыцця афіцыйнага прадстаўніцтва ЗША ў Беларусі, паведаміла радыё «Свабода».

Таксама падчас «Амбасовішча» адбылася прэзентацыя праекта Blacklist, прысвечанага музыкам, чыя творчасць у краіне пад негалоснай забаронай. Яго прадставіў аўтар — фатограф НН Сяргей Гудзілін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?