«Магу пацвердзіць, што Ярмошына зарэгістравалася на мерапрыемства. Але яна не атрымоўвала запрашэння ад АБСЕ. Удзел у мерапрыемстве вольны для грамадскасці і асобаў, якія прадстаўляюць НДА. Любы зацікаўлены, хто можа ўнесці свой унёсак, можа зарэгістравацца анлайн, а пасля наведаць канферэнцыю», — сказаў прэс-сакратар БДІПЧ АБСЕ Томас Рымер.

Нагадаем, раней стала вядома, што неўязныя ў ЕС старшыня беларускага Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, а таксама сакратар арганізацыі Мікалай Лазавік атрымалі шэнгенскія візы.
Як паведаміў Мікалай Лазавік, іх афіцыйна запрасілі ў Вену на канферэнцыю АБСЕ «Дэмакратычныя выбары і назіранне за імі», якая адбудзецца 12–13 ліпеня.

Пазней Мікалай Лазавік адмовіўся ехаць у Вену. А Лідзія Ярмошына заявіла БелТА, што сёлета Цэнтрвыбаркам паставіў умову: «альбо ад Беларусі ў нарадзе будзе ўдзельнічаць кіраўніцтва ЦВК, альбо ніхто.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?