Актывісты Віктар Янчурэвіч і Леанід Мажальскі, якія выступаюць супраць забудовы Севастопальскага парку і ўшчыльнення забудовы ў мікрараёне Уручча-2, маюць намер вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты парламента.

Вечарам 11 ліпеня яны падалі заявы на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных груп у акруговыя камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Янчурэвіч плануе вылучацца па Каліноўскай выбарчай акрузе № 108,
дзе разам з мясцовымі жыхарамі браў удзел у абароне Севастопальскага парку, дзеяннях па абароне ад зносу закінутага дзіцячага сада на вуліцы Славінскага, а таксама захаванні СШ № 70, закрыццё якой планавалася ў 2010 годзе.

«Мажальскі быў адным з ініцыятараў пратэсту жыхароў супраць незаконнага ўшчыльнення мікрараёна Уручча-2.

Вылучэнне кандыдатуры Мажальскага было ініцыявана на сходзе жыхароў мікрараёна як рэакцыя на адсутнасць уліку меркавання грамадскасці пры рэалізацыі праекта ўшчыльнення.
З улікам гэтага фактару і абрана акруга, па якой вылучаецца кандыдатура Мажальскага, — Уручская акруга № 109», — сказаў Янчурэвіч.

Актывіст адзначыў, што ён сам і Мажальскі плануюць збіраць подпісы па кватэрах выбаршчыкаў і на пікетах. «Закрыўшы сваім вылучэннем Першамайскі раён, мы плануем зрабіць акцэнт на тых лакальных праблемах, якія існуюць у раёне, і развіваць ініцыятыву пра адстаўку кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна», — заявіў Янчурэвіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?