12 ліпеня ў Менскім гарадзкім судзе была разгледжаная скарга Алеся Бяляцкага на рашэньне Першамайскага суду Менску аб спагнаньні зь яго больш як 140 мільёнаў рублёў у якасьці пені за несвоечасовую сплату падаткаў зь вялікіх прыбыткаў.

Першапачаткова раённы суд пастанавіў спагнаць з Алеся Бяляцкага больш за 352 мільёны рублёў, але потым праіндэксаваў выплату да сумы ў 750 мільёнаў рублёў.
У сваю чаргу, інспэкцыя па падатках і зборах Першамайскага раёну прызначыла пеню за нясвоечасовую сплату падаткаў у 140 мільёнаў рублёў. Абаронца Алеся Бяляцкага ў Менскім гаспадарчым судзе спрабаваў давесьці неправамернасьць такога рашэньня, аднак гарадзкія судзьдзі скаргу адхілілі.

Праваабаронца Алесь Бяляцкі адбывае пакараньне ў выглядзе 4,5 года зьняволеньня ў Бабруйскай калёніі. На судзе праваабаронца даводзіў, што ўсе атрыманыя з-за мяжы грошы ішлі на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсіяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?