І адразу ж адчулі непрыемнае казытанне ў горле і носе. Яшчэ да пачатку руху мы пачалі кашляць і чыхаць. Увесь аўтобус кашляў без перапынку, спрабаваў дыхаць праз адзенне. Адразу стала зразумела, што прычына гэтага не выхлапныя газы аўтобуса, што часам трапляюць у салон. Гэта было нешта едкае. Магчыма, праз няспраўнасць акумулятара салон быў напоўнены парай сернай кіслаты (відаць, ён проста закаляхаваў у час руху па горадзе).
А 17.40 мы выйшлі на прыпынку «Вул. Маскоўская», але гэтых 6 хвілін хапіла, каб горла балела да самага вечару.
Падчас высадкі мы, пасажыры, звярнулі ўвагу кіроўцы на тое, што ў салоне немагчыма знаходзіцца праз пару кіслаты, але ён адказаў, што ён ведае, але такую машыну выпусціў на маршрут КУП «Мінсктранс». Аўтобус паехаў далей, цалкам запоўнены пасажырамі, шмат з якіх напэўна ўжо аплацілі праезд з дапамогай праязных і квіткоў, а ў выніку атрымалі не «якасць транспартных паслуг», а душагубку.
Калі прыехала дахаты, я паспрабавала напісаць скаргу на сайце minsktrans.by, але не змагла гэтае зрабіць. Пры спробе адаслаць тэкст сайт выдае памылку, маўляў «перавышана дапушчальная колькасць знакаў», хаця з магчымых 2000, тэкст змяшчаў толькі 1583.
Прашу надрукаваць мой ліст у Вашай газеце, каб людзі ведалі, за якія паслугі часам яны плацяць.
З павагай, Аляксандра Баброўская, пацярпелая.