Аляксандр Лукашэнка назваў Алімпіяду палітызаванай, з мноствам праблем. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час адкрыцця ХХI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
Лукашэнка параўнаў «Славянскі базар» з Алімпіядай. «Па колькасці ўдзельнікаў і разнастайнасці праграмы „Славянскі базар“ можа прэтэндаваць на званне гадавой культурнай Алімпіяды, — сказаў ён. — Тут дзейнічае галоўны алімпійскі прынцып: мастацтва, як і спорт,
«Алімпіяда вельмі адстае ад нашага „Базару“. Яна палітызаваная, там вельмі шмат праблем.А „Славянскі базар“ — гэта астравок вальнадумства, незалежнасці, і ў нашага „Славянскага базару“ шмат чаму можна павучыцца», — адзначыў ён.