Край Беларусі. Поўдзень: Камарын

+ фоты і мультымедыя

Рэпартаж з мястэчка, якое не знішчыў Чарнобыль, але ўратаваў прыезд Лукашэнкі. Другая частка праекта фатографа «Нашай Нівы» Сяргея Гудзіліна аб ускрайкавых гарадах краіны.

У самае паўднёвае мястэчка Беларусі — пасёлак гарадскога тыпу Камарын, — можна трапіць адразу з Мінска. Аўтобус ходзіць чатыры разы на тыдзень. Нейкія там 10 гадзін — і ты на беларуска-ўкраінскай мяжы. Правільнае вымаўленне — КамарЫн (націск на апошнім складзе). Правільная гаворка — усходнепалеская.

Край Беларусі. Поўдзень: Камарын
Край Беларусі. Поўдзень: КамарынКрай Беларусі. Поўдзень: КамарынКрай Беларусі. Поўдзень: КамарынКрай Беларусі. Поўдзень: КамарынКрай Беларусі. Поўдзень: КамарынКрай Беларусі. Поўдзень: КамарынКрай Беларусі. Поўдзень: КамарынКрай Беларусі. Поўдзень: КамарынКрай Беларусі. Поўдзень: КамарынКрай Беларусі. Поўдзень: КамарынКрай Беларусі. Поўдзень: КамарынКрай Беларусі. Поўдзень: КамарынКрай Беларусі. Поўдзень: КамарынКрай Беларусі. Поўдзень: КамарынКрай Беларусі. Поўдзень: Камарын

Камарын вядомы з XIV ст. Тады вёска стала ўласнасцю Вішнявецкіх.

Аўтобус заварочвае на круглую пляцоўку з шапікам-аўтавакзалам. Геаграфічна Камарын месціцца як бы на вяршыні перакуленага трохкутніка — злева Кіеўская вобласць, справа — Чарнігаўская, а сам знаходзіцца ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці.

Будаўнікі фермаў замест турыстаў

Двухпавярховая панэльная каробка гатэля «Дняпро». Адміністратарка сышла ў краму. Чакаю 40 хвілін. «Вам які нумар? Аднамясцовы ці з халадзільнікам?» — пытаецца жанчына. Нумар з адным ложкам і прыбіральняй каштуе 50 тысяч за суткі. Савецкі будынак са сціплай мяккай канапай на «рэцэпцыі» не без прыкмет састарэласці, але дагледжаны. Турыстаў у гатэлі не бывае. Асноўны кантынгент — будаўнікі малочна-таварных фермаў і мантажнікі даільных апаратаў. За 4 ночы іншых там не сустрэў. Працуюць яны ў памежных калгасах, на мяжы чарнобыльскай зоны.

Едуць на працу рана, прыязджаюць позна і вечарамі п’юць — тыповая беларуская «камандзіроўка».

Мой сусед па «курылцы» на другім паверсе гатэля — Коля — здзіўляецца, навошта я сюды прыехаў. Больш нічога з яго нецвярозых прамоў я не зразумеў. Коля «не вяжа лыка», і яго калега дапамагае яму дабрацца да ложка.

Выходжу з гатэля на двор. «Вы толькі не позна — я спаць буду», — праважае мяне адміністратарка на вячэрні шпацыр.

Вуліцы ў Камарыне прамалінейныя. Назвы таксама — Касманаўтаў, Калініна, Карла Маркса, Калгасная, Пралетарская, Лугавая, Паркавая, 30 год Перамогі, 60 год Кастрычніка…

З аднаго боку мястэчка — Дняпро, з другога — шаша на Чарнігаў і Чарнобыль.
Берагі Дняпра ў гэты час моцна падтопленыя. Мяжа з Украінай праходзіць па сярэдзіне ракі. Пры такім размяшчэнні Камарына памежнікі часам затрымліваюць мясцовых рыбакоў — часцяком парушаюць памежны рэжым. Затрымліваюць часцей за ўсё прыезджых.

У пакінутых ці маланаселеных вёсках побач з «зонай» фармуецца новы від турызму. Аматары палявання ці рыбалкі купляюць за невялікія грошы пакінутыя дамы і абсталёўваюць іх як паляўнічыя хаты. Больш прадпрымальныя адчыняюць аграсядзібы.
Далёкія госці часам так захапляюцца цішынёй пакінутых вёсак, што забываюць на паляванне і п’юць суткамі, не выходзячы з апартаментаў.

У паездках на закупы камарынцам прасцей дабрацца ва ўкраінскі Чарнігаў, чым у Мінск ці Гомель. Дый кажуць, што танней там усё.

Проста на вуліцы знаёмлюся з татуяваным па ўсім целе мужчынам. Прыцягнуў сваю ўвагу тым, што сказаў камусьці па тэлефоне, што ідзе мяняць валюту. Валюта? Тут? Разумею, што памежжа, але ж гэтая простая побытавая сітуацыя, здавалася мне, магчымая толькіў больш буйных населеных пунктах. Клічуць Ігарам. На плячах нясе сына гадоў шасці. З жонкай разведзены — займаўся цяжкай атлетыкай і хацеў выканаць нарматыў кандыдата ў майстры спорту. Трэніроўкі, харчаванне, карацей, — «не склалася» як сказаў сам. Жыве ў Камарыне. Сына забірае ад жонкі на некалькі тыдняў. Працуе будаўніком у Маскве, таму, па мясцовых патрэбах, мае неблагія грошы.

Такіх тут нямала — вахтава працуюць за мяжой і самадастаткова жывуць тут. З працоўных альтэрнатыў у Камарыне — лясгас, калгас, ЖКГ і бюджэтны сектар. Раней быў памежны «бензінава-алкагольны» бізнэс, але тыя залатыя часы ўжо скончыліся.

Лякарня, Сельсавет, Дом творчасці, дзіцячы садок, Дом быту, лазня, Дом культуры, школа, пажарнае дэпо, пошта, банкамат, абменнік «Беларусбанка», некалькі крамаў, бар »Дняпро» і кавярня ля шашы — за хвілін сорак Камарын удалося абысці ўвесь. На дзве тысячы камарынцаў гэтай інфраструктуры ўжо і замнога — колькасць насельніцтва з кожным годам змяншаецца.

Мястэчка ў «зоне»?

«Чарнобыль сёння не відаць?» — так пачынаецца дыялог паміж двума дзяжурнымі на аглядальнай вежы брагінскай філіі Упраўлення па ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. У добрае надвор’е з 30-метровай вежы відаць пазнавальны сілуэт рэактара. Мне з надвор’ем не пашанцавала… Большасць камарынцаў упэўнены, што іх пасёлак уваходзіць у 30-кіламетровую зону адчужэння — напрамую адлегласць да рэактара тут каля 28—29 кіламетраў, але радыяцыйны фон адносна нізкі, радыяцыйная хмара прайшла бокам.

Цяпер на радыяцыю тут звяртаюць увагу хіба што такія ж прыезджыя, як і я.

«Тыя, хто з’ехаў адразу пасля аварыі, памерлі хутчэй, чым тыя, хто застаўся», — кажа Іван Міхайлавіч, які на сваім аўтобусе вывозіў людзей з Прыпяці і памежных вёсак у «чыстыя» гарады адразу пасля аварыі. Праз тыя перавозкі пенсіянер Іван атрымаў «чарнобыльскую» другую групу інваліднасці. Яго жонка — Марыя Васільеўна — працавала ў час катастрофы ў ваенкамаце. Нервова расказвае пра эвакуацыйны вэрхал і наракае на чыноўнікаў, што ўсе свае сем’і даўно аформілі як ліквідатараў ці інвалідаў Чарнобыля і атрымалі за гэта кватэры.

Азлобленасць на іх — прыкметная рыса простых жыхароў у «чарнобыльскіх» рэгіёнах. Пацярпелі ад радыяцыі ўсе, але ёсць тыя, хто змог, дзякуючы свайму становішчу, выкарыстаць гэта з большай выгадай для сябе.

На школьным стадыёне ідзе ўрок фізкультуры — апошні ў гэты дзень. Першакласнікаў амаль няма. Яны раз’ехаліся па санаторыях па праграмах аздараўлення, там жа і сканчаюць навучальны год. Яшчэ адна група з трыццаці дзяцей знаходзіцца ў Італіі. Падарожжамі школьнікаў тут не здзівіш — гэта адна з прыемных рэалій жыцця ў забруджаных раёнах.

«Міколкавы» арэлі

Па прыездзе звярнуў увагу на добраўпарадкаванасць Камарына. Гладкі асфальт, як у Мінску, тут на ўсіх цэнтральных вуліцах. Яны ж абнесены і жалезабетонным «фігурным» плотам. Абноўлены па-сучаснаму Дом культуры са шклопакетамі. «Культурна!» — кажу людзям. Яны расказваюць, што ўсё гэта дзякуючы таму, што сюды ў 2009 годзе на верталёце з візітам па чарнобыльскіх рэгіёнах прылятаў Лукашэнка. Пад той прыезд Камарын і зведаў капітальны рамонт. За той рамонт Лукашэнку тут і дзякуюць. І показку расказваюць. Пад прыезд Лукашэнкі на шашы непадалёк ад Камарына пабудавалі прыдарожную пляцоўку для адпачынку. Навес-грыбок, столік, лавы і арэлі. Камарынцы клічуць іх «Міколкавымі арэлямі» — усе чакалі, што з прэзідэнтам прыедзе і яго малодшы сын. Мясцовыя дзеці да тых арэляў пешшу не даходзяць. З акна аўтобуса, што вёз мяне ў Мінск, арэляў я так і не пабачыў.

Камарын

Мястэчка ў Брагінскім раёне, на правым беразе Дняпра. Памежная зона з Украінай. Упершыню Камарын згадваецца ў XIV ст. Пад 1449 значыцца ў Літоўскай метрыцы. Насельніцтва — 2,2 тысячы чалавек. У мястэчку працуюць школа, садок, лякарня, бібліятэка, Дом культуры. У Камарыне ёсць прадпрыемствы харчовай і лясной гаспадаркі. Замест турыстаў, у гатэлі «Дняпро» жывуць будаўнікі.

Першую частку «Край Беларусі. Поўнач: Асвея» чытайце тут (або ў «НН» №12, ад 28 сакавіка 2012).

Край Беларусі. Поўнач: Асвея

Сяргей Гудзілін, Камарын — Мінск

Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991.
Ахвяраваць грошы на НН праз WebMoney
Ваша імя (неабавязкова):
Сума (WMB):
назіральнік напiсаў(ла) 16 лiпеня 2012 у 11:19
Ці ж гэта жыцьцё?! Што на поўначы, што на поўдні... Страшыдла пад назваю Сасут! Бедныя людзі, якіх зрабілі скотам. І гэтым скотам яны пэўна й хочуць быць, і жывуць, і памнажаюцца...
Грынявіцкі напiсаў(ла) 16 лiпеня 2012 у 11:58
Нават Энштэйн казаў,што час можа спыняцца....А Беларусь науогул чорная дзіра....
Ips напiсаў(ла) 16 лiпеня 2012 у 12:07
Давно заметил - большей части комментаторов НН стоит прописывать антидепрессанты. А то будет аналогично как тут : «Тыя, хто з’ехаў адразу пасля аварыі, памерлі хутчэй, чым тыя, хто застаўся» Выживет только БРСМ ;)
Я там был напiсаў(ла) 16 лiпеня 2012 у 12:19
Так же и в Брагине. Что самое интересное - все поля засеяны. И не только рапсом, но и пшеницей, рожью, ячменем. На карту загрязнений глянеш - пятно на пятне. На автобусе едешь и видишь, что всем давно насрать на эту карту загрязнений.
Шпак напiсаў(ла) 16 лiпеня 2012 у 12:43
Нет там никакой радиации, выдумки все. И не было никогда. Это Шушкевич с Позняком придумали, чтобы денег выбивать побольше от иностранных государств.
Алесь Беларус напiсаў(ла) 16 лiпеня 2012 у 13:03
Мо хто мае мапу забруджвання амерцыем 241 па-за зонай адсялення? Падзялiцеся, калi ласка.
belariy напiсаў(ла) 16 лiпеня 2012 у 13:07
блін.... халера яго, гэтага Гудзіліна... гэта ж трэба такія файныя фоткі рабіць... паважаная рэдакцыя НН, скажыце калі ласка, а калі Сяргей аб'ездзіць усе ўскрайкі Беларусі, то ці можыце вы яго накіраваць да нас у Паставы ??? хай ён сваім вокам і на наш горад паглядзіць.
Макс Дизайнер 2 назіральнік напiсаў(ла) 16 лiпеня 2012 у 13:39
Сам ты скот городской. Люди, живущие там, в 1000 раз большие "люди" живущих в Минске. Гудилину не зачет.А может прост ос погодой не повезло.
самыя русічы ж напiсаў(ла) 16 лiпеня 2012 у 14:03
які ж файныя.. проста жах нейкі - з хлопчыка зрабілі нейкага іншапланецяніна.. усё сырое, разваленае трэ ж нешта і для замілаваньня каб было
Шпаку напiсаў(ла) 16 лiпеня 2012 у 15:49
Да и вообще радиация полезна для здоровья!
беларус напiсаў(ла) 16 лiпеня 2012 у 17:45
Трэба выкарастаць гэту паказуху и надалей: вазіць Лукашэнка па вёскам Беларусі кожнаю нядзелю можа такі чынам абнавім іх - звыш 50 вёсак у год. Нажаль доўгі час трэба будзе яго вазіць …, можа два разы ў нядзелю? Дзякуй за рэпартаж!
123 напiсаў(ла) 16 лiпеня 2012 у 18:31
Першая частка, падалося, была мацнейшая. Можа памыляюся....
Несцераў напiсаў(ла) 16 лiпеня 2012 у 19:05
Нет там никакой радиации, выдумки все. И не было никогда. Это Шушкевич с Позняком придумали, чтобы денег выбивать побольше от иностранных государств. ========= Тады пераязджайце ў зону адсялення. Праверце, так бы мовіць, на сабе, што такое іянізавальнае выпраменьванне. P. S. Адным дурнем менш стане. :))
РАДЫСТКА " КЭТ" напiсаў(ла) 17 лiпеня 2012 у 10:30
УЖАС !!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!! ЖАХ !!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!! CIEMRA !!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!! HORROR !!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
Partyzanka напiсаў(ла) 17 лiпеня 2012 у 22:35
Ахаха, мінчане в ужасе! Гэта ж ні табе бібліятэкі алмазам, ні клуба мэдзісан, ні кафэ графіці - ні-чар-та! Толькі асвальт (а пра сашу гэта праўда, дзе ён пройдзе - усюды кладуць роўны асвальт, народная прыкмета) і шэрае надвор'е. А хлопчык інапланецянін файны - Вовачкам завуць напэўна. Гляджу на яго - і не магу ўсміхацца. Каменціць вы ўсе малайцы - а паспрабуйце ў такіх ўмовах не спіцца!
Kopf напiсаў(ла) 20 лiпеня 2012 у 18:17
Так вот пусть минские и др.чиновники приезжают сюда на отдых, оздоровление со своими семьями, покажут ПРИМЕР! Ласково запрашаем! Потом, пусть здесь понастроят резиденции, спецсанатории, спецсовхозы, и - наслаждаются "целебными": молочком, хлебушком, картошечкой, свиннинкой, говядинкой, ягодками, грибками и... воздухом. Поживут год-другой....Плутоний, америций и др. радионуклиды Вас ждут...
самыя русічы напiсаў(ла) 21 лiпеня 2012 у 8:48
а паспрабуйце ў такіх ўмовах не спіцца! ........... я ўжо падумаўшы, што вам ня спіцца, а вы кажаце, што не спіцца.. мне не паняць гэтае "спіцца" але яно ўсюды чамусьці на нашай зямлі. чаму? такая свабода лёгкадаступная?
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтр: падлічыце, колькі будзе...

не бачу сімвалы
Галоўнае
Дашлі сваю навіну
Загружаецца...
Усе навіны
Курсы валют
24.07 НБ РБ
USD 10290
EUR 13850
RUB 296
PDF-версія
24
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31
Гарачыя тэмы
© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН»
Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
Сістэма Orphus RATING ALL.BY