11 ліпеня адбылася чарговая справаздачна-выбарная канферэнцыя грамадскага аб’яднання «Віцебская абласная федэрацыя хакея». Была прынятая адстаўка Аляксандра Найдзенкі (былы начальнік віцебскай міліцыі) з пасады старшыні федэрацыі.

Новым старшынёй федэрацыі быў абраны начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама Ігар Яўсееў. Удзельнікі адзначылі вялікі ўклад Аляксандра Найдзенкі ў развіццё хакея ў Віцебскай вобласці і пажадалі поспехаў новаму старшыні, паведамляе сайт ХК «Віцебск».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0