Упраўленнем Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці распачата крымінальная справа ў дачыненні да жонкі былога намесніка начальніка ОПК «Варшаўскі мост».

Раней у студзені гэтага года Упраўленнем следчага камітэта па Брэсцкай вобласці была ўзбуджаная крымінальная справа ў дачыненні да маёра памежных войскаў, які займаў пасаду намесніка начальніка прапускнога пункта «Варшаўскі мост».

Падазраванаму інкрымінавалася атрыманне хабару за станоўчае вырашэнне пытання аб пропуску па-за чаргой і без дагляду грузавых аўтамабіляў.

Падчас расследавання крымінальнай справы было выяўлена некалькі фактаў атрымання хабару ад прадпрымальнікаў Брэста. Але самае цікавае, што ўся карупцыйная схема на брэсцкай мяжы была арганізаваная праз жонку падазраванага.

Па сутнасці, прадпрымальнікі ішлі ўдзень дадому да памежніка, размаўлялі з ягонай жонкай, плацілі грошы, а тая ўжо казала мужу, калі і каго трэба прапусціць.
Як устанавілі падчас расследавання крымінальнай справы, у лістападзе і снежні 2011 года жонка маёра прыняла ад чатырох прадпрымальнікаў Брэста больш за 1 тысячу долараў.

Грошы перадаваліся для мужа, які павінен быў станоўча вырашыць пытанне аб пазачарговым ўездзе ў пункт пропуску "Брэст ОПК" Варшаўскі мост в/ч 2187 без пераводу на "Чырвоны канал".

Расследаванне па справе працягваецца

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?