У Беларусі бацькі змогуць па даверанасці падаць за дзяцей дакументы для паступлення ў ВНУ. Аб гэтым расказаў сёння на прэс-канферэнцыі першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук.

З гэтага года, улічваючы запатрабаванні абітурыентаў, законным прадстаўнікам непаўналетніх абітурыентаў прадастаўлена магчымасць падаваць дакументы ў прыёмныя камісіі ўстаноў адукацыі і заключаць дагаворы на навучанне.

Як адзначыў Аляксандр Жук, у прыёмную камісію могуць падаць дакументы за абітурыента бацькі або законныя прадстаўнікі непаўналетніх, якія маюць пры сабе дакумент, што пацвярджае статус законнага прадстаўніка непаўналетняга абітурыента або даверанасць, засведчаную натарыяльна.

У выпадку адсутнасці арыгінала пашпарта абітурыента прад’яўляюцца натарыяльна завераныя ксеракопіі старонак пашпарта.

У 2012 годзе будуць ажыццяўляць прыём 54 вышэйшыя навучальныя ўстановы: 45 — дзяржаўнай формы ўласнасці, 9 — прыватнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?