«Некалі мы былі на процілеглых баках, але сёння ў нас ёсць свабода Польшчы, і я зачыніў гэтую тэму», — цытуе словы Леха Валенсы Wyborcza.

***

Пасля ўвядзення Войцехам Ярузэльскім вайсковага становішча Лех Валенса ў ліку іншых лідараў і актывістаў «Салідарнасці» быў арыштаваны і правёў пад арыштам амаль год. Пасля гэтага ў 1983 г. ён атрымаў Нобелеўскую прэмію міру. А Ярузэльскі ў 1990 г. пагадзіўся на правядзенне шматпартыйных выбараў. Гэтаму папярэднічаў «круглы стол» пры ўдзеле ўладаў і апазіцыі. У выніку прэзідэнтам быў абраны Лех Валенса.

У красавіку 2007 г. супраць Ярузэльскага і шэрагу іншых былых камуністычных кіраўнікоў было высунута абвінавачванне за ўвядзенне ў снежні 1981 г. ваеннага становішча. У жніўні 2011-га суд выключыў Ярузэльскага з судовага працэсу з прычыны стану здароўя. Потым Валенса наведваў Ярузэльскага ў шпіталі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0