Сёння ўдзень да студэнта БДУ Антона Сурапіна прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Іх цікавіла размяшчэнне на сайце bnp.by здымкаў мядзведзікаў, якіх кідалі з самалёта шведы. Менавіта на гэтым рэсурсе 4 ліпеня былі ўпершыню апублікаваныя здымкі «шведскіх мядзведзікаў».

Пасля ператрусу Антона забралі з сабой. Доўга сябры і родныя не маглі дазнацца, што з Сурапіным. Толькі вечарам следчы патэлефанаваў маці хлопца. Было сказана, што Сурапін затрыманы на трое сутак. Будзе высвятляцца датычнасць студэнта да мядзведзяў.

Раней швед-арганізатар медзведзіроўкі заявіў у інтэрв’ю «Нашай Ніве», што яны свядома не прыцягвалі беларусаў да сваёй акцыі, каб не падстаўляць іх пад удар. Нагадаем, што група шведаў прыляцела на самалёце над Мінск і скінула плюшавых мядзведзікаў з заклікамі да свабоды слова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?