13 ліпеня страйкавалі рабочыя, якія працуюць на прадпрыемстве «Гроднажылбуд». Яны незадаволеныя нізкімі заробкамі. Кіраўніцтва прадпрыемства паабяцала павысіць аплату.

За сітуацыяй у будаўнічай галіне Гродна назіраў удзельнік незалежнага прафсаюзнага руху Анатоль Хацько. Да яго звярталіся рабочыя «Гроднажылбуда», якіх не задавальняў заробак на будоўлі. Аднак іх не адпускалі з працы, паколькі ўсе маюць кантракты.

Хацько: «А заключыўшы кантракт, ты не можаш скасаваць, ты ж у рабстве ў аднабаковым парадку. Таму шукалі розныя варыянты. Многія ішлі на прагулы і з’яжджалі».

Мэта — праца па спецыяльнасьці. Тынкоўшчык-аддзелачнік у Расіі можа зарабіць да дзвюх з паловай-трох тысяч даляраў, кажа Анатоль Хацько.

У Гродне ў пятніц страйкавалі рабочыя, якія працуюць на прадпрыемстве ў цэхах.

Хацько: «Яны выпускаюць тое, з чаго будуюць дамы. „Жылбуд“ будуе звычайна панэльныя дамы.

Калі яны называюць заробкі да двух мільёнаў рублёў, хутчэй за ўсё, там, як і паўсюль, трымалі нізкія стаўкі і аклады, а давалі прэміяльныя. Цяпер аб’ёмы ўпалі. За што прэміяваць? Рэжуць прэміі.
Цяпер яны пачалі рэальна будаваць, колькі яны могуць, а вытворчасьць — выпускаць столькі, колькі рэальна павінны — па нормах. Адразу ўпалі заробкі».

Анатоль Хацько кажа пра тых, хто наважыўся страйкаваць: «Людзі пачынаюць разумець: а што будзе восенню? У іх жа цяпер самы пік працы і заробкаў павінен быць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?