Беларускі ўдзельнікГэта стала вядома па выніках лёсавання, якое прайшло 13 ліпеня ў Віцебскай абласной філармоніі ў рамках21-га міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні«Віцебск-2012» Яўген Славіч будзе выступаць на конкурсе пад нумарам восемь.
Падчас лёсавання ўдзельнікам прапаноўвалася выбраць гадзіннік, на якім быў пазначаны нумар выступу на конкурсе. На
Конкурс пройдзе 14 і 15 ліпеня ў Летнім амфітэатры ў Віцебску ў рамках XXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Пераможца стане вядомы 16 ліпеня.Усяго ў конкурсе возьмуць удзел 21 чалавек з 21 краіны.
Судзейскую калегію ўзначальвае расійскі кампазітар Максім Дунаеўскі, ад Беларусі ў журы ўвайшоў Аляксандр Ціхановіч.
У інтэрв’ю БелаПАН Ціхановіч адзначыў, што на
Ціхановічу беларускі ўдзельнік і яго вакальныя дадзеныя спадабаліся, праўда, на яго думку, Яўген Славіч «крыху баязлівы».
УладальнікГран-пры конкурсу атрымае ў падарунак 15 тыс. долараў, I прэміі — 9 тыс., II прэміі — 6 тыс., III прэміі — 3 тыс.
*** Яўген Славіч нарадзіўся 18 красавіка 1989 г. у Шклове, на сцэне з 14 гадоў. Выпускнік Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў (аддзяленне эстраднага майстэрства), вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Выступаў у складзе ансамбля Vivat. Лаўрэат III прэміі IX Рэспубліканскага конкурсу эстрадных выканаўцаў «БЕЛазаўскі акорд» у 2010 годзе, лаўрэат III прэміі Рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні XI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі