Паводле словаў Алены Лапцёнак, праваабаронцы пры адсылцы паштовак палітзняволеным сутыкнуліся з тым, што ў Беларусі мала беларускамоўных паштовак.
«Асабліва тых, якія можна адправіць палітзняволеным, каб выказаць чалавеку падтрымку ў любы дзень з любой нагоды, а не толькі павіншаваць са святам», — паведаміла Лапцёнак. У той жа час усе вельмі хацелі, каб тыя, хто за свае погляды апынуўся за кратамі, «маглі атрымліваць сапраўды выдатныя паштоўкі, зробленыя з душой». «Вось так і прыйшла ідэя правесці конкурс хэндмэйд-паштовак для палітзняволеных», — сказала Лапцёнак.

Акрамя таго, паводле яе слоў, паколькі не хапае розных візуальных беларускамоўных сродкаў на праваабарончую тэматыку, вырашана пашырыць конкурс.

Конкурс праводзіцца па шасці намінацыях.
Асноўныя з іх — «Лепшая хэндмэйд-паштоўка для палітзняволеных» (усе паштоўкі будуць затым адпраўленыя палітзняволеным, лепшыя будуць надрукаваныя для шырокага распаўсюджвання), і «Лепшая ілюстрацыя, калаж, комікс на праваабарончую тэматыку» (тут могуць быць малюнкі да артыкулаў Дэкларацыі правоў чалавека або да пэўных каляндарных дат, звязаных з правамі чалавека).

Таксама конкурс праводзіцца ў намінацыях «Лепшая флэш-паштоўка»; «Лепшы відэаролік»; «Лепшы праваабарончы слоган»; «Лепшы фотаздымак».

Конкурс праводзіцца з 15 ліпеня па 15 кастрычніка. Колькасць работ, прадстаўленых на конкурс ад адной асобы, не абмежавана.
Работы прымаюцца па адрасе [email protected] (абавязкова ўказанне імя або псеўданіма, узросту, электроннай пошты, нумару мабільнага тэлефона), а самаробныя паштоўкі — па адрасе Мінск, пр. Незалежнасці, 78а-48.

Пераможцы будуць аб’яўленыя ў канцы кастрычніка. Іх чакаюць узнагароджанні, прызы і шырокае прызнанне, сказала Лапцёнак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?