Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» ініцыявала працэдуру тэрміновага рэагавання ў сувязі з сітуацыяй вакол Мікалая Статкевіча.

З 6 ліпеня былы кандыдат на прэзідэнта Мікалай Статкевіч зноў патрапіў у турэмны карцар. Прычына пакарання невядомая.

Праваабаронцы з «Міжнароднай амністыі» заклікалі калегаў і партнёраў тэрмінова звяртацца ў Генеральную пракуратуру Беларусі з патрабаваннем вызваліць Мікалая Статкевіча і ўсіх беларускіх палітвязняў. Зьвяртацца таксама прапануецца у міністэрства ўнутраных спраў Беларусі і да амбасадаў сваіх краін, якія акрэдытаваныя ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?