7 ліпеня споўнілася 130 год са дня нараджэння Янкі Купалы. Пясняр зямлі беларускай спартыўных рэкордаў не ставіў, але для краіны зрабіў больш, чым алімпійскія чэмпіёны, прычым, магчыма, нават усе разам узятыя. Goals.by даведаўся, што думаюць пра творчасць Купалы людзі, якія звязаны з айчынным спортам.
«Хто славіў нашу зямлю, хто славіў беларусаў?»
Хто: Сяргей Пузанкевіч,
Словы: «Абыйсці мерапрыемствы, якія прысвечаны
Для мяне адзначыць дзень нараджэння пісьменніка — гэта ўзяць у рукі томік з яго творамі. Сесці, прачытаць кніжку і атрымаць ад гэтага задавальненне. Трэба, каб імя Янкі Куалы было ў нашым сэрцы.
Найбольш з купалаўскіх твораў мне падабаецца п’еса „Тутэйшыя“. Яна актуальна і сёння. Напісаць п"есу прыкладна сто гадоў таму, ды так, каб яна захавала сваё значэнне і цяпер, — дарагога каштуе. У гэтым і заключаецца геніяльнасць.
На адну прыступку з Купалам пастаўлю Васіля Быкава. Ён геніяльна раскрыў псіхалогію чалавечых адносін падчас вайны. З паэтаў мне падабаецца Рыгор Барадулін.Рады, калі пад руку трапляецца Ніл Гілевіч. Творчасць маладых беларускіх пісьменнікаў не дастаўляе мне такога задавальнення, як класікаў. Не чапляе… "
***
„Беларускія пісьменнікі мяне не вабяць наогул“
Хто: Павел Бяганскі, футбаліст „
Словы: „Чуў пра гэты юбілей. Сам я родам з Вілейкі. Потым вучыўся ў маладзечанскай ДзЮСШ. Некалькі разоў праязджаў міма Вязынкі. Бачыў месца нараджэння паэта. Праўда, на экскурсію не хадзіў. Як стаўлюся да творчасці Купалы? У школе ненавідзеў, а цяпер успрымаю спакойна. Чаму ненавідзеў? Трэба было шмат твораў вучыць на памяць ды і проста чытаць вялікія аб"ёмы. Мне гэта давалася цяжка. Цяпер стаўлюся да Купалы як да класіка беларускай літаратуры. Праўда, яго твораў не чытаю.
Праславіў краіну — малайчына. Напісаў шмат твораў — разумніца. Але ў падрабязнасці культурнага жыцця краіны не ўнікаю.Каго магу вылучыць з беларускіх пісьменнікаў? Яны мяне не вабяць наогул“.
***
„Такія знакавыя даты трэба асвятляць з асаблівым маштабам“
Хто: Віталь Гуркоў, баец
Словы: „Янка Купала — наша гісторыя. Наколькі ведаю, нават у
Я шмат чытаю. У асноўным, кніжкі трапляюць да мяне праз сяброў — прыслухоўваюся да іх меркавання. Творы Купалы чытаў толькі тыя, што сустракаліся ў школьнай праграме. Цікаўлюся і іншымі нашымі аўтарамі. Чытаў „Лясную дарогу“ Алеся Разанава. Апошняя кніга, якую прачытаў? Працу Ўладзіміра Арлова і Генадзя Сагановіча „Дзесяць вякоў беларускай гісторыі“. Чытаючы яе, можна ўзгадаць найбольш яркія падзеі нашай слаўнай гісторыі. Твор напісаны на беларускай мове, проста чытаецца, і яшчэ ён выдатна праілюстраваны“.
***
„Любы адукаваны беларус абавязаны ведаць асобу нашага вялікага земляка“
Хто: Павел Баранаў, каментатар БТРК
Словы: „Янка Купала і Якуб Колас — вяршыня беларускай літаратуры. Крыху не пашанцавала Максіму Багдановічу, які
***
„Паўлінка“ — брэнд айчыннага тэатра»
Хто: Анатоль Буяльскі, галоўны трэнер баскетбольнага клуба «Гарызонт»
Словы: «Ведаў пра юбілей Купалы, але спецыяльна не святкаваў. Увесь час у машыне ўключана радыё, таму ў курсе падзей. Я выхаванец савецкай школы, для мяне Купала і Колас — дзве груды беларускай літаратуры. Іх творчасць — гісторыя нашай краіны. Твор „Паўлінка“ — брэнд айчыннага тэатра, які ведаюць усе, нават за межамі Беларусі. Я ведаю, што гэты спектакль адзін час нават быў забаронены.
Якія творы класіка чытаў? Шчыра кажучы, абмежаваўся школьнай праграмай. Часу катастрафічна не хапае. Хачу цяпер сесці за Дастаеўскага. Кажуць, прыйшоў той узрост, калі гэты аўтар чытаецца на адным подыху. Напэўна, тое самае тычыцца і Янкі Купалы. Ведаеце, мне прыемна, што мы зараз гаворым не пра жаночую зборную Беларусі па баскетболе, а пра нашу культуру.
У дзяцінстве ў мяне была дача ў Ждановічах. Там па суседству жылі Пятрусь Броўка, Кандрат Крапіва, таму я з малых гадоў іх добра памятаю. Быў на дачы ў Петруся Броўкі і бачыў пісьменнікаў ужывую.Адзначу вельмі моцныя байкі Крапівы, яны перакладзены на розныя мовы свету. Да гэтага часу памятаю байку „Дыпламаваны баран“. Перш за ўсё любоўю да літаратуры я абавязаны той савецкай школе.
Вялікі дзякуй маім першым настаўнікам, якія прывілі мне любоў да роднай мовы.Хоць на ёй я рэдка размаўляю. Англійскую і польскую мовы ўжываю значна часцей»