Запрашаем вас на рамесніцкі летнiк ў вёсцы Азярычына (Пухавіцкі раён, 35 км ад Мінска)! Плануецца правядзенне майстар-класаў па наступных рамесніцкіх занятках:
Шавецтва
Ткацтва пасоў
Габеленапляценне
Разьба па дрэве
У планах цікавае баўленне часу!
У вас будзе магчымасць прасякнуца традыцыйным жыццём беларуса на вёсцы. Кожны дзень у перапынках паміж майстар-класамі будуць праводзіцца народныя гульні, у вечары будуць ладзіцца беларускія танцы, а насычаны дзень будзе скончвацца ля вогнішча пад народныя песні.
Каб прыняць ўдзел патрэбна зарэгістравацца, дасылаўшы запыт на [email protected].
УВАГА! Колькасць месцаў абмежаваная.
Па пытаннях тэлефануйце, калі ласка:
Васіль, вэлкам 136 46 72, МТС -- 877 61 59.