Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавэс заявіў, што ў тым выпадку, калі ён прайграе на выбарах кіраўніка дзяржавы, краіну чакае грамадзянская вайна.

«Калі кандыдат ад правых сіл заступіць на пасаду кіраўніка краіны, гэта пакладзе канец сацыяльным рэформам, якія праводзіліся цягам 14 гадоў (майго) кіравання, і ў выніку ў краіне наступіць грамадзянская вайна», — заявіў Чавэс падчас сустрэчы з выбаршчыкамі ў штаце Ансаатэгі.

Выбары адбудуцца ў кастрычніку. Дакументы на рэгістрацыю таксама падалі кандыдат ад апазіцыі Энрыке Капрылес, які лічыцца галоўным супернікам Чавэса, і тры самавылучэнцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?