У ЗША і Вялікабрытаніі ўпершыню выдадзены раман Hippos Were Boiled in Their Tanks («Гіпапатамаў зварылі ў іх чанах»), напісаны сумесна Джэкам Керуакам і Уільямам Берроузам.
Кніга была скончаная яшчэ ў 1945 годзе, аднак у той час ніхто з выдаўцоў не захацеў друкаваць яе з-за мноства лаянкі, а таксама згадак пра наркотыкі і гомасэксуалізм.
Кніга напісаная на аснове рэальных падзей, якія адбыліся ў асяроддзі Керуака з Берроузам. Іх знаёмы
Люсьен Кар (Lucien Carr) зарэзаў ў бойцы прыяцеля Берроуза, адбіваючыся ад яго заляцанняў. Керуак дапамог Кару пазбавіцца ад доказаў, але пазней забойца раскаяўся і здаўся паліцыі.
Кар адседзеў два гады, а атрымаўшы свабоду, змяніў імя і стаў журналістам. Ён рашуча пярэчыў выданню «Гіпапатамаў», і ў выніку душапрыказчык Берроуза, які памёр у 1997-м, паабяцаў, што выдасць кнігу толькі пасля смерці Кара.Той памёр у 2005 годзе.