Cтудэнтка 2-га курса аднаго з мінскіх каледжаў была знойдзена мёртвай у сваёй кватэры на вуліцы Громава раніцай 15 ліпеня.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксандр Герасімаў, напярэдадні вечарам дзяўчына пасварылася са сваім нарказалежным хлопцам, які пад доглядам урачоў цяпер прымае некаторыя медыцынскія прэпараты. Сыходзячы з кватэры дзяўчыны, хлопец пакінуў куртку, у кішэні якой знаходзіліся таблеткі трамадолу і кланазепаму, а таксама рэцэпт, па якім яны былі набыты.

Вярнуўшыся раніцай, каб памірыцца, малады чалавек знайшоў дзяўчыну мёртвай, выклікаў медыкаў і міліцыю.

Разглядаюцца ўсе магчымыя версіі здарэння. Паводле адной з іх, прычынай смерці маглі стаць сем таблетак кланазепаму (моцны супрацьсутаргавы прэпарат), якіх недалічыўся хлопец. Прызначаны неабходныя экспертызы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?