I, уявiце сабе, нават нiчога не зламала. «Дзецям Бог сцелiць», — тлумачаць гэты цуд урачы Магiлёўскай абласной дзiцячай бальнiцы, якiя лечаць дзяўчынку.

Здарэнне адбылося ранiцай у аўторак: 5-гадовая Анiта выпала з раскрытага вакна на 6-м паверсе iнтэрната на вулiцы Грышына ў абласным цэнтры. Дзяўчынка ў той дзень не пайшла ў дзiцячы садок з прычыны бранхiту i, вiдаць, засталася без нагляду мацi на нейкi час. Хоць i выпала Анiта, так бы мовiць, удала, але яна моцна ўдарыла ўнутраныя органы i разарвала адно лёгкае. Цяпер медыкi робяць усё магчымае, каб вярнуць дзяўчынцы здароўе. Анiта знаходзiцца ў аддзяленнi рэанiмацыi, у палаце iнтэнсiўнай тэрапii. Яна ў прытомнасцi, i ўрачы ацэньваюць яе перспектывы на выздараўленне як цалкам нармальныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?