Пра гэта паведаміў надзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі ў Германіі Андрэй Гіро.

Пасол лічыць, што ў Беларусі нямецкіх інвестараў традыцыйна цікавіць машынабудаванне, энергетычны сектар і сельская гаспадарка. «Апошнім часам мы адзначаем цікавасць і да дрэваапрацоўчай галіны», — сказаў Андрэй Гіро.

Паводле яго словаў, Германія была і застаецца адным з галоўных гандлёва-эканамічных партнёраў Беларусі сярод краін Еўрасаюза. «Чым лепш развіваецца эканоміка Германіі, чым больш хуткімі тэмпамі расце яе ВУП, тым больш актыўна растуць нашы пастаўкі ў Германію», — адзначыў пасол.

Так, у 2011 годзе беларускі экспарт у Германію дасягнуў рэкорднай адзнакі ў 1,8 млрд даляраў, без уліку паставак нафты і нафтапрадуктаў — больш за 0,5 млрд.

«Сёлета, на жаль, у эканоміцы Германіі зноў наступіў перыяд, калі яе рост не суправаджаецца высокімі паказчыкамі. Адпаведна, і нашы пастаўкі крыху зменшыліся, але сітуацыя некрытычная», — лічыць Андрэй Гіро.

Дыпламат таксама адзначыў, што Беларусь і Германія акрамя гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва актыўна развіваюць кантакты ў гуманітарнай сферы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?