Ужо ў другой палове ліпеня ў гандлёвую сетку пачне паступаць прадукцыя ў пачках з новым дызайнам і новым лагатыпам.

«Удасканалены дызайнерамі элемент „вёска“, які адлюстроўвае пазіцыянаванне брэнда, размесціцца ў верхняй частцы упакоўкі. За кошт колеру будзе выдзеленае найменне прадукту. Розныя тлустасці будуць адлюстроўваць розныя па інтэнсіўнасці адценні колераў. Усё гэта накіравана на тое, каб палегчыць спажыўцам выбар прадукцыі на паліцах крам. А слоган „Заўсёды са свежага малака“ яшчэ раз падкрэсліць стоадсоткавую натуральнасць прапанаванай прадукцыі», — кажа Бабкіна.

Да 1 ліпеня 2012 года кампанія «Савушкін прадукт» пастаўляла натуральнамалочную прадукцыю, сыры, сокі і сокавыя прадукты ў 75 рэгіёнаў Расіі, а таксама ва Украіну, Малдову, Арменію, Азербайджан, Узбекістан, Туркменістан, Казахстан, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты і Іярданію.

У краіны Еўрасаюза — Германію, Чэхію і Латвію — пастаўляўся толькі бярозавы сок. Акрамя таго, у некаторыя краіны далёкага замежжа пастаўляўся шэраг найменняў сухой малочнай прадукцыі.

Удзельная вага экспарту ў агульным аб’ёме вытворчасці ААТ па выніках першага паўгоддзя 2012 склала каля 50%.

18 чэрвеня пастаянны камітэт Еўрасаюза па харчовым ланцугу і здароўі жывёл дазволіў з 1 ліпеня пастаўкі сырога малака і малочных прадуктаў з Беларусі на рынак ЕС чатыром беларускім кампаніям, у тым ліку ААТ «Савушкін прадукт».

Між тым, некалькі тыдняў таму друкаваны орган Еўрасаюза — выданне EUobserver — паведамляў, што ўладальніка ААТ «Савушкін прадукт», брэсцкага бізнэсоўца Аляксандра Мошанскага, могуць закрануць санкцыі ЕС. Мошанскі, адзначаў EUobserver, «адыграў важную ролю ў кампаніі Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года», бізнэсовец быў яго даверанай асобай, а таксама «стаў трэцім па ўплывовасці алігархам у Беларусі пасля Пефціева і Чыжа».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?