Сяргей працуе ў рыэлтарскім агенцтве, займаецца здачай кватэр на кароткі тэрмін і, верагодна, шведы, якія ўдзельнічалі ў «плюшавым бамбаванні» і падстрахоўвалі пілотаў з зямлі, звярталіся да яго або здымалі ў яго жыллё.

Нагадаем, што фатографа Антона Сурапіна КДБ затрымаў як падазраванага па ч.3 артыкула 371 Крымінальнага кодэкса «Наўмыснае незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, здзейсненае арганізаванай групай».

Тым часам, Мінабароны да гэтага часу не прызнала факту несанкцыянаванага палёту шведскіх актывістаў над тэрыторыяй Беларусі 4 ліпеня на легкаматорным самалёце.

Праверыць сапраўднасць гэтага паведамлення Хартыі-97 няма магчымасці, пакуль не будзе афіцыйнай інфармацыі ад КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0