Улады Тайланду прысудзілі ў чацьвер 10 гадоў турэмнага зьняволеньня грамадзяніну Швайцарыі, які прызнаўся ў судзе, што абразіў тайскага караля.

Паліцыя арыштавала 57‑гадовага Олівэра Джуфэра ў горадзе Чанг Маі на поўначы краіны яшчэ ў мінулым годзе. Прычынай затрыманьня сталася тое, што швайцар замаляваў фарбаю выяву тайскага манарха Бумібола Адуладэя. На пачатку сакавіка Олівэр Джуфэр пагадзіўся з абвінавачваньнямі.

Джуфэру, які ў Тайландзе жыве ўжо больш за 10 гадоў, пашчасьціла. За абразу «яго вялікасьці» ў Тайландзе пагражае турэмнае зьняволеньне нават да 75 гадоў. Першапачаткова швайцару пагражала 20 гадоў, але пасьля прызнаньня віны, суд зьменшыў прысуд на палову.

Кароль Тайланду Бумібол Адуладэй кіруе краінай ужо 60 гадоў, такім чынам, ён зьяўляецца найстарэйшым манархам у сьвеце. Нягледзячы на тое, што яго ўлада больш сымбалічная, чым рэальная, ён карыстаецца вялікай папулярнасьцю насельніцтва Тайланду.

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0