У ВНУ першага патоку — хутка залічэнне. Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў, апублікавала папярэднія прахадныя балы для паступлення на дзённую форму навучання. Ці сталі абітурыенты міліцэйскага ВНУ больш падрыхтаванымі ў параўнанні з мінулым годам?

На факультэце міліцыі (спецыяльнасць «Правазнаўства») папярэдні прахадны бал — 164 (у мінулым годзе быў 156). На крымінальна-выканаўчым факультэце — усяго 139 (157 у 2011-м). На следча-экспертны факультэт («Правазнаўства») залічаць абітурыентаў, якія набралі 147 бал (170 у мінулым годзе). На гэтым жа факультэце (спецыяльнасць «Судовая экспертыза») папярэдні прахадны бал склаў 222 (у мінулым годзе — 180).

Звесткі пакуль папярэднія, але і яны дазваляюць зрабіць выснову: сітуацыя не змянілася. Балы, набраныя будучымі абітурыентамі найбольш запатрабаванай спецыяльнасці факультэта міліцыі, невысокія.
А вось за экспертаў-крыміналістаў можна не перажываць, іх узровень падрыхтоўкі дастаткова высокі.

Дарэчы, як распавёў у інтэрв’ю газеце «Рэспубліка» начальнік Акадэміі МУС Уладзімір Бачыла, у гэтым годзе заявы ў ВНУ падалі на 20% менш абітурыентаў, чым у мінулым.

«Такі спад звязаны з падзеннем нараджальнасці 15–17 гадоў таму, — мяркуе начальнік. — З іх 400 чалавек стануць курсантамі. Нашы курсанты даволі адказна ставяцца да абранай прафесіі. З 1765 выпускнікоў, якіх мы выпусцілі з 2006 па 2010 год, пасля адпрацоўкі з органаў звольнілася толькі 192 чалавекі — гэта каля 11%».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?