Пра гэта ў інтэрв’ю Goals.by сказаў намеснік дырэктара галоўнай дырэкцыі спартыўнага вяшчання Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Казюкевіч.
У Лондан едзе 24 чалавекі: інжынеры, аператары, рэжысёры, журналісты, каментатары і вядучыя дзённікаў. Менавіта гэты калектыў і будзе забяспечваць вяшчанне алімпійскага тэлеканала з 27 ліпеня.
На26 чысла мы пакажам старт футбольнага турніру. На тэлеканале«Беларусь-2» не будзе нічога акрамя прагнозу надвор’я і латарэй. А першыя трансляцыі з Алімпіяды выйдуць і таго раней.
(…) Два гады таму мільганула думка: «А чаму б не зрабіць такі канал?» Паглядзелі, пралічылі. Аказалася, магчыма. Тым больш поўнае дамінаванне спорту на канале ў нас праскоквала яшчэ падчас Гульняў у Пекіне і Ванкуверы. Тады, праўда, мы скакалі па каналах — з Першага на «Лад». Цяпер жа ўсё сабралі разам. Ніякіх пярэчанняў не было. Супраць алімпійскіх трансляцый на сваім канале ніхто не будзе.
— А што будзе з тымі перадачамі, якія ідуць зараз?
— У адпачынак сыходзяць. Тым больш, многія праекты ўлетку ўсё роўна выходзяць у рэжыме дайджэстаў….