Пра гэта заявіла міністр абароны Літвы Раса Юкнявічэне ў інтэрв'ю «Хартыі'97».

- У нас няма такой інфармацыі, якую я магла бы вам даць, -- сказала Р. Юкнявічэне.

- Але вы зафіксавалі палёт [маецца на ўвазе самалёт, з якога былі раскідаваныя плюшавыя мядзведзі над Беларуссю]??

- Не, нічога не зафіксавалі.

- Але СМІ паведамлялі, што зафіксавалі.

Не, з нашага боку мы нічога не зафіксавалі.

Нагадаем, што 5 ліпеня «Delfi» паведаміў, што літоўскія вайскоўцы зафіксавалі парушэнне правілаў выкарыстання паветранай прасторы. Гэтую інфармацыю шырока тыражавалі беларускія СМІ. Аднак факт парушэння мяжы не быў афіцыйна звязаны з цывільным самалётам, якім кіравалі шведскія лётчыкі з «мядзведжага дэсанту». Тады літоўскія вайскоўцы патлумачылі, што па факце вядзецца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?