Яшчэ два пакеты дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп паступілі ў Полацкую акруговую выбарчую камісію.
Адна з груп вылучае ў якасці кандыдата на выбары палітвязня Мікалая Статкевіча. У яе склад уваходзіць 114 чалавек, сярод іх няма ні аднаго палачаніна. Вылучэнне праходзіць у рамках кампаніі па прыцягненню ўвагі да праблемы палітвязняў у Беларусі.
Кандыдатам у дэпутаты выказаў жаданне стаць і былы палачанін, а цяпер жыхар Менска, вядучы палітычных праграм на АНТ Аляксей Міхальчанка. У склад яго групы ўваходзяць 16 чалавек.

За кансультацыяй ў акруговую камісію з нагоды падачы дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы звяртаўся таксама жыхар Полацка, вядомы калекцыянер, стваральнік прыватнага музея Леніна Мікалай Панкрат.

Разгляд дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп павінен прайсці ў чацвер.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?