«Прыёрбанк» абвясціў пра ўвядзенне з 25 ліпеня новых лімітаў для аперацый з пластыкавымі карткамі.
Ліміты будуць вар’іравацца ў залежнасці ад месца правядзення аперацый: у Беларусі ці за мяжой.
У другім выпадку мяжа расходаў ці зняцця наяўных грашовых сродкаў у банкаматах ніжэйшая ў
два-тры разы. У прыватнасці, па картцы Visa Electron у Беларусі можна будзе зняць у дзень да 1.500 долараў, за мяжой — да 500, а на працягу тыдня — да 2.000 і да 800 долараў адпаведна; у рублях: за дзень у Беларусі — да 10 млн., за тыдзень — да 15 млн.; за мяжой — да 5 млн. і да 7 млн. рублёў у эквіваленце.
Пры гэтым у пунктах выдачы наяўных грошай аперацыі будуць праводзіцца без абмежаванняў.
«Прыёрбанк» не тлумачыць прычыны такога рашэння. У 2011 годзе з-за валютнага крызісу беларускія банкі ўводзілі абмежаванні на аперацыі з пластыкавымі карткамі за межамі краіны.
БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ