Сьпікер верхняй палаты расейскага парлямэнту Сяргей Міронаў прапануе падоўжыць тэрмін паўнамоцтваў прэзыдэнта Расеіда пяці ці сямі гадоў і прадугледзець, што адна асоба можа займаць пасаду кіраўніка дзяржавы тры тэрміны запар.
«Я прапаную вам разгледзець магчымасьць зьмяненьня адпаведнага артыкулу канстытуцыі», — сказаў Міронаў, выступаючы ў Радзе Фэдэрацыі Расеі пасьля зацьвярджэньня яго на пасадзе старшыні Рады фэдэрацыі, паведаміла агенцтва РІА «Новості».
Сяргей Міронаў — асабісты сябар Пуціна зь пецярбурскіх часоў.
Прапанову Міронава адразу падтрымала віцэ-сьпікер Дзяржаўнай думы Любоў Сьліска. "Аднак апошняе слова мусіць быць за прэзыдэнтам", — сказала яна.
Супраць такой прапановы выказаўся старшыня Дзярждумы Барыс Грызлоў. Ён і партыя "Адзіная Расея" будуць стаяць за нязьменнасьць Канстытуцыі, заявіў ён.