Міністр абароны Сірыі Дауд Раджха быў забіты ў выніку нападу смяротніка, які падарваў сябе ля будынка службы нацыянальнай бяспекі ў Дамаску.
Яшчэ некалькі чалавек цяжка параненыя. Забіты таксама швагер Башара Асада. Падчас выбуху ў будынку праходзіла нарада з удзелам міністраў і прадстаўнікоў службаў бяспекі.
Прадстаўнікі паўстанцаў заяўляюць аб пачатку вялікай ваеннай аперацыі ў сірыйскай сталіцы.
Сірыйскія афіцыйныя асобы, са свайго боку, кажуць, што маштабы паўстанцкага наступу перабольшаныя.
Прадстаўнікі ААН напярэдадні галасавання ў Радзе Бяспекі ў сераду па пытанні аб увядзенні санкцый супраць Сірыі спрабуюць пераканаць Кітай і Расею пагадзіцца на больш жорсткія меры ў дачыненні да рэжыму прэзідэнта Башара Асада.