«З 1 верасня мы плануем вярнуць бясплатны праезд для студэнтаў, а для школьнікаў ён не адмяняўся. Усё гэта патрабуе дадатковых выдаткаў», — сказаў сёння старшыня Мінгарсавета Міхаіл Савановіч.

Нагадаем, што 1 ліпеня для студэнтаў бясплатны праезд у грамадскім транспарце адмянілі.

Чыноўнікі называлі гэта вымушанай мерай, а старшыня Мінгарвыканкама Ладуцька тады і зусім заявіў, што моладзь такое рашэнне падтрымлівае.

Сёння стала вядома, што памер сталічнага бюджэту будзе павялічаны на 4 трлн рублёў. Такое рашэнне прынята Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?