Актывіст незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт»Барыс Гарэцкі ад 22 сакавіка трымае галадоўку пратэсту ў турме на вуліцы Акрэсьціна пасьля абвяшчэньня прысуду 12 сутак арышту ў судзе Першамайскага раёну Менску. 2 красавіка паплечнікі будуць сустракаць Барыса Гарэцкага ля турэмнай брамы.

Паводле Барыса Гарэцкага, арышты моладзевых актывістаў былі прэвэнтыўнай мерай, каб не дапусьціць найбольш актыўных сяброў дэмакратычнага моладзевага руху да ўдзелу ў акцыі 25 сакавіка.

Падчас знаходжаньня за кратамі 29 сакавіка актывіста вазілі на допыт у менскую пракуратуру, дзе яму выставілі афіцыйнае абвінавачваньне ў крымінальнай справе, якую распачаў КДБ за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?