У сям'і легендарнага балгарскага футбаліста Хрыста Стоічкава чакаецца вялікая радасць -- яго дачка Мікаэла неўзабаве выйдзе замуж.

Яе выбраннікам стаў іспанскі футбаліст Уга Лопес Марцінес, які зараз знаходзіцца на праглядзе ў «Славіі» (сафійскай, а не мазырскай!).

"Яны нядаўна разам ездзілі ў Барселону, а таксама правялі некаторы час у Партугаліі.
Яны шмат часу бавяць разам, нядзіва, што хутка пажэняцца", -- сказаў прэзідэнт клуба "Славія" Венцы Стэфанаў.

Застаецца толькі захапляцца прафесіяналізмам Стэфанава -- рэдка сустрэнеш, каб прэзідэнт клуба настолькі дасканала ведаў жыццё сваіх гульцоў. Зрэшты, зацікаўленасць прэзідэнта ў вяселлі мае і карыслівую глебу. «Хто ведае, можа іх саюз дапаможа Уга Лопесу Марцінесу застацца ў нашай камандзе», - сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?