Пытанні стварэння кітайска-беларускага інвестыцыйнага фонду былі абмеркаваны ў час рабочага візіту ў Кітай дэлегацыі ўрада і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Анатолем Тозікам,
паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Пекіне.

У час візіту, які адбыўся з 15 па 19 ліпеня, прайшлі сустрэчы беларускай дэлегацыі з кіраўніцтвам Міністэрства камерцыі КНР, Народнага банка Кітая, Эксімбанка, Дзяржаўнага банка развіцця, а таксама з кіраўнікамі шэрага кітайскіх карпарацый, якія рэалізуюць у Беларусі буйныя інвестыцыйныя праекты.

У рамках праведзеных сустрэч у Міністэрстве камерцыі, Эксімбанку Кітая, Дзяржаўным банку развіцця былі разгледжаны магчымасці і механізмы фінансавання стварэння інфраструктуры Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку, узаемадзеянне па прыцягненню ў парк у якасці рэзідэнтаў кампаній, якія валодаюць сучаснымі тэхналогіямі і вырабляюць канкурэнтную на сусветных рынках прадукцыю.

У час перагавораў у Народным банку Кітая бакі абмеркавалі магчымасць паляпшэння ўмоў выкарыстання ў двухбаковых гандлёва-эканамічных адносінах своп-рэсурсаў у рамках падпісанага ў 2009 годзе пагаднення.

Як адзначылі ў пасольстве, яшчэ адной тэмай перагавораў беларускай дэлегацыі з кітайскімі партнёрамі стала стварэнне кітайска-беларускага інвестыцыйнага фонду. Зацікаўленасць да такога супрацоўніцтва праявіла буйная кітайская кампанія, якая мае вопыт стварэння такіх фондаў у КНР і за мяжой.

Шэраг сустрэч Анатоля Тозіка і членаў дэлегацыі быў прысвечаны разгляду праблемных пытанняў і цяжкасцей, якія ўзніклі ў рэалізацыі асобных праектаў.-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?