Студэнты Мінска атрымаюць права на бясплатны праезд. Пра гэта расказаў старшыня Мінгарсавета Міхаіл Савановіч.
Па яго словах, больш за 570 мільярдаў рублёў будзе выдзелена на датацыі гарадскому грамадскаму транспарту.
«З 1 верасня мы плануем вярнуць бясплатны праезд для студэнтаў, а для школьнікаў ён не адмяняўся. Усё гэта патрабуе дадатковых выдаткаў», —удакладніў старшыня Мінгарсавета.