Срэбны прызёр Алімпіяды-2008 у Пекіне Вадзім Дзевятоўскі не зможа па стане здароўя выступіць на Гульнях у Лондане.
«На турніры на прызы алімпійскіх чэмпіёнаў я «тузануў» спіну і змог выканаць толькі адну спробу. Пасля кансыліюму дактароў я пачаў ўзмоцненае лячэнне, якое асаблівага эфекту не прынесла", - цытуе Дзевятоўскага «Спартыўная панарама».
Цяпер атлету патрэбна працяглае лячэнне міжпазваночнай грыжы, аднак Вадзім не збіраецца завяршаць сваю спартыўную кар'еру, разлічваючы вярнуцца ў сектар для кідання молата.