Хакейны турнір памяці абаронцы зборнай Беларусі Руслана Салея, што разбіўся 7 верасня у авіякатастрофе пад Яраслаўлем, пройдзе з 24 па 26 жніўня на "Мінск-Арэне". У турніры, які арганізуецца пад патранажам ХК "Дынама-Мінск» і Федэрацыі хакея.

У турніры возьмуць удзел: ХК "Дынама-Мінск", "Металург" (Жлобін) -- пераможца Адкрытага чэмпінату Беларусі, "Віцязь" (Чэхаў).

Расклад гульняў:

24 жніўня а 18.30 -- цырымонія адкрыцця турніру і прадстаўленне хакеістаў і трэнерскага штаба «Дынама».

24 жніўня (19.00): ХК «Дынама-Мінск» -- «Металург» (Жлобін)

25 жніўня (17:00): "Металург" (Жлобін) -- "Віцязь" (Чэхаў).

26 жніўня (17:00): «Дынама-Мінск» -- «Віцязь» (Чэхаў).

Цана білетаў: ад 7 000 да 77 000 рублёў. У продаж яны паступяць 1 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?