Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend) накіраваў 20 ліпеня 2012 года зварот спецдакладчыку ААН па праваабаронцах Маргарэт Секаджыя (Margaret Sekaggya).
Ліст утрымлівае інфармацыю пра пераслед беларускіх праваабаронцаў, а таксама грамадскіх дзеячаў за іх праваахоўную дзейнасць. Гаворка ідзе пра Таццяну Новікаву, Андрэя Ажароўскага, Міхаіла Мацкевіча, Ірыну Сухій, Касю Галіцкую, Варвару Красуцкую і Андрэя Бандарэнку.
Праваабаронцы просяць спецдакладчыка звярнуць увагу на ціск у адносінах да іх калегаў, незаконныя затрыманні на аснове прыдуманых абвінавачванняў. Уступіць у камунікацыю з урадам Беларусі з мэтай спынення практыкі пераследу за праваабарончую дзейнасць, у тым ліку за збор інфармацыі аб парушэннях правоў чалавека. А таксама запытаць запрашэнне ўрада для здзяйснення візіту ў Беларусь з мэтай дэталёвага вывучэння з роляй і становішчам праваабаронцаў.