Пракуратура Мінска санкцыянавала зняволенне пад варту21-гадовага мінчаніна, непрацуючага, раней не судзімага, які забіў малатком сваю бабулю.
Як паведамілі ў пракуратуры Мінска, злачынства было ўчынена вечарам 9 ліпеня ў кватэры дома на вуліцы Каліноўскага, дзе абвінавачваны жыў разам з бацькам, маці і бабуляй. Мяркуючы па паказаннях маладога чалавека, разам з бабуляй яны спяшаліся адчыніць дзверы на званок у дамафон. Ці то яны сутыкнуліся, ці то ўнук ударыў бабулю, адчыняючы дзверы, ад чаго жанчына ўпала і пачала лаяцца. К
аб «утаймаваць» жанчыну, хлопец нанёс ёй больш чым 10 удараў малатком па розных частках цела, у тым ліку па галаве. Ад атрыманых траўм яна памерла.
Справа распачатая за забойства заведама састарэлай па п. 2 ч. 2 арт. 139 КК.