Каб ушанаваць памяць іерарха беларускага касцёлу ў пінскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі прызначылі памінальную літургію. Узначаліў святую імшу мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

22 ліпеня памінаць кардынала Свёнтэка будуць і ў мінскай архікатэдры. Час правядзення набажэйнстваў — 11.30 і 13.30

Казімір Свёнтэк нарадзіўся 21 кастрычніка 1914 гада ў Эстоніі, ахрышчаны быў у Рызе. Пасля заканчэння Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску 8 красавіка 1939 года ў тамтэйшай катэдры ён быў высвечаны на святара і скіраваны на працу ў Пружаны.

У выніку пераследавання рэлігіі Свёнтэк быў арыштаваны і асуджаны на смерць.
Вайна перашкодзіла выканаць прысуд. Аднак у 1944 годзе малады святар зноў быў арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў лагераў, дзе цяжка працаваў спачатку ў Сібіры, а потым за Палярным кругам у Інце каля Варкуты.

Выйшаўшы на волю ў 1954 годзе, ён апынуўся ў Пінску.

11 лютага 1999 г. кардынал Казімір Свёнтэк быў абраны першым Старшынём Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Фактычна ўзначаліў беларускі Касцёл. Знаходзіўся на гэтай пасадзе да 2006 года.

Адна з найбольш істотных заслуг Свёнтэка — умацаванне ў касцёле беларускай мовы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?