У Нацыянальным аэрапорце «Менск» прызямліўся самалёт, які вывез з Самалі трупы загінулых у гэтай краіне беларускіх пілётаў і грамадзянаў, а таксама эвакуаваў дзесяць тэхнічных супрацоўнікаў авіякампаніі «Трансавіяэкспарт».

Адразу па прылёце ў Менск самалёт быў схаваны ад лішніх вачэй у ангар. Калі з аэрапорта пачалі выяжджаць аўтобусы з эвакуаванымі грамадзянамі, а таксама грузавікі зь целамі беларускіх пілётаў, журналістаў, што сабраліся ў аэрапорце, не пусьцілі рабіць здымкі. Дарогу ім перагарадзілі супрацоўнікі ГАІ.

У пробцы стаяць два дзясяткі аўтамабіляў як з дзяржаўнымі, так і недзяржаўнымі журналістамі, а таксама сваякамі і знаёмымі загінулых.

«Чаго там можна хаваць?», — не разумеюць людзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?