Незвычайнае здарэнне ў Пухавіцкім раёне. Для пераправы праз раку Свіслач кіроўца гружанай мэбляй фуры абраў драўляны мост каля вёскі Слабада. Падчас руху канструкцыі моста разбурыліся, у выніку чаго седлавы цягач праваліўся. Пацярпелых няма, паведамляецца на сайце МНС.

«Мост 1978 года пабудовы, 3×27, драўляны, вышынёй да воднай паверхні 3 м, — гаворыцца ў зводцы. — Шырыня ракі Свіслач у дадзеным месцы складае 20 м, глыбіня — 2,7 м. Дарожнае злучэнне з населеным пунктам (в. Слабада Пухавіцкага раёна) не парушана «.

МАЗ належыць аднаму з беларускіх мэблевых прадпрыемстваў. За ўчора паўпрычэп быў разгружаны, і зараз вырашаецца пытанне аб тым, як дастаць фуру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?