Тэкст ліста разьмешчаны на сайце эўрадэпутата.

«Як мне стала вядома, кіраўніцтва калёніі аказвае пастаянны ціск на гэтага зьняволенага, — піша Мігальскі. — Большую частку свайго зьняволеньня Зьміцер Дашкевіч правёў у штрафным ізалятары, а цяпер Глыбоцкі раённы аддзел Сьледчага камітэту пачаў супраць яго крымінальную справу паводле матэрыялаў праверкі, якія паступілі з калёніі. Дашкевіч абвінавачваецца ў "злосным непадпарадкаваньні загадам адміністрацыі калёніі" (артыкул 411 КК), яму пагражае яшчэ адзін год пазбаўленьня волі.

Я ўспрымаю крокі, якія робіць адміністрацыя Папраўчай калёніі № 13 у горадзе Глыбокае ў адносінах да Змітра дашкевіча, як ціск, катаваньне і жорсткае абыходжаньне і заклікаю спыніць перасьлед гэтага вязьня сумленьня».

Я перакананы ў тым, што бесьперапынны перасьлед Зьмітра Дашкевіча ў сувязі з парушэньнямі рэжыму скіраваны на псыхалягічны і фізычны ціск супраць яго", — піша Мігальскі.

Ён нагадвае, што беларускія ўлады маюць абавязаньне захоўваць фізычную і псыхічную недатыкальнасьць зьняволеных і, згодна з ратыфікаванай Беларусьсю Канвэнцыяй супраць катаваньняў, любыя формы катаваньняў і жорсткага абыходжаньня ў турмах недапушчальныя.

Зьміцер Дашкевіч быў арыштаваны за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў, 18 сьнежня 2010 году, і асуджаны на два гады зьняволеньня паводле артыкулу аб злосным хуліганстве. Дашкевіча і яго таварыша па незарэгистраваным «Маладым фронце» Эдуарда Лобава абвінавацілі ў зьбіваньні двух чалавек.

Сваёй віны Зьміцер Дашкевіч не прызнае і кажа пра правакацыю спэцслужбаў. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала Зьмітра Дашкевіча вязьнем сумленьня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?