«У сувязі з невыкананнем кантрактных абавязкаў перад ХК «Дынама-Мінск» у зборнай Беларусі, што выліліся ў самавольны ад'езд з яе размяшчэння падчас чэмпіянату свету-2012, кіруючыся артыкуламі 29 і 32 Прававога Рэгламенту КХЛ, пунктам 5 артыкула 42 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, клуб прыняў рашэнне аб датэрміновым скасаванні кантракту з Андрэем Мезіным па падставах, якія адносяцца да дысцыплінарным спагнанняў»: прагул, у тым ліку адсутнасць на працы больш за тры гадзіны на працягу працоўнага дня, без уважлiвых прычын, клуб прыняў рашэнне аб датэрміновым скасаванні кантракту з Андрэем Мезіным на падставах, якія адносяцца да дысцыплінарных спагнанняў.

Інфармацыя пра гэта размешчана на афіцыйным сайце клуба.

***

Тое, што Андрэй Мезін і канадскі форвард Даніэль Корса пакідаюць хакейнае мінскае «Дынама» на сустрэчы з журналістамі яшчэ 1 чэрвеня паведаміў спартыўны дырэктар клуба Ігар Матушкін. Паводле словаў Матушкіна, «клуб не задавальняў узровень гульні Корса ў мінулым сезоне». З Мезіным было вырашана скасаваць пагадненне пасля чэмпіянату свету.

«Клуб не бачыць Андрэя ў складзе каманды. Не задавальняе яго цяперашні ўзровень гульні», — сказаў тады Матушкін. На чэмпіянаце свету па хакеі 2012 года Андрэй Мезін самавольна пакінуў размяшчэнне зборнай Беларусі пад кіраўніцтвам Кары Хейкілі і з’ехаў.

За «Дынама» Мезін гуляў ад 2009 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?