1 красавіка праваслаўныя і каталікі адзначылі Вербную (Пальмовую) нядзелю.

Гэтае сьвята ўстаноўленае ў памяць уваходу Ісуса Хрыста ў Ерусалім. Напярэдадні гэтага, Ісус зьдзейсьніў цуд уваскрасеньня Лазара. Вестка пра гэта разьнеслася шырока, і сьвет народу вітаў яго як цара пальмовымі галінкамі.

У Беларусі на гэтае сьвята асьвячаюць вербныя галінкі — яны сымбалізуюць тыя пальмовыя, якімі сустракалі Хрыста.

Наступны тыдзень — Страсны. Ён папярэднічае Вялікадню. У гэтым годзе Пасха шчасьліва супадае ў каталікоў і праваслаўных — 8 красавіка.

У Вялікі чацьвер, Вялікую пятніцу і Вялікую суботу вернікі ўспамінаюць пакуты і сьмерць Ісуса Хрыста і рыхтуюцца да сьвята Яго ўваскрашэньня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?